Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Выбраныя творы

Вершы

Санет

1911

Зімой

1910

Лясун

1909

Кніга

1912

Пераклады

Effet de nuit

1911—1912

Азра

1909

Вязень

1915–1916

Паўстанне

1913—1914

Апавяданні

Шаман

1914

Над крутым берагам ціхай, светлай рэчкі, на ўзгорку, стаіць гарадок. Ён увесь – драўляны, саламяны. Са ўcix бакоў агаражывае яго моцны дубовы тын. Таму i завецца гэтае месца «горад». Пасярэдзіне горада – пляц. Тамака caбipaeцца агульная нарада мястоўцаў – «веча».

Там робіцца суд, адбываюцца кірмашы.

На відавочным месцы пляца стаяць княжацкія харомы. Яны дубовыя, выгодныя, зробленыя на два naвepxi. Блішчаць ix шыбы з чырвонага, сіняга, жоўтага шкла. Стаўні, дзверы, балясіны аздоблены пекнай разьбой, памалёваны ў вясёлыя фарбы. Мястоўцы звыклі да княжацкіх харомаў i нават не дзівяцца на ix. Але сяляне, калі бываюць у гарадку, цікава пазіраюць на гэтыя будынкі.

Проці княжацкіх харомаў – драўляная цэркаўка i высокая званіца. А вакол – хаткі i xaткi, прасцюсенькія, з саламянымі стрэхамі; на шырокіх надворках – свірны, клуні, пyнi, віднеюцца высокія жураўлі студняў. Па-за хаткамі – гароды. Паміж хатак разбяжаліся крывыя, вузкія вулачкі, заросшыя траўкай-мураўкай.

Вось Кавальская вуліца. На ёй нічога не віцаць. Толькі дзеці сабраліся ў гурточак i водзяць карагод вакол аднаго хлапца, пеючы:

Сядзіць, сядзіць яшчур

У арэхавым кусце...

Але з надворкаў па ўсёй вуліцы нясецца моцны грук.

Там стаяць кузні, i ужо зрання працуюць кавалі, вырабляючы вострыя сякеры, нажы, калёныя галоўкі да стрэлаў i коп’яў, мячы, а таксама «шэломы» (жалезныя шапкі), «кальчугі» (шырокія кашулі, зробленыя ўсе чыста з дробных жалезных калечак), шчыты ды іншыя рэчы, патрэбныя ў часе вайны. Калі выпадае, кавалі аздабляюць гэтыя рэчы рознымі ўзорамі, асабліва шчыты ды ручкі мячоў i нажоў. Ваякі i стральцы вельмі кахаюцца па сваёй збрoi i хочуць, каб яна была не толькі добрая, але i прыгожая.

Апроч збpoi, кавалі ўмеюць вырабляць яшчэ пекныя пярсцёнкі, кольчыкі ў вушы, блішчастыя запоны i гузікі, i не толькі з жалеза ці спіжу, а нават з золата i срэбра. Гэтыя рэчы купляюць амаль таксама ахвотна, як i зброю.

На другім канцы горада, каля гліністага яру, стаіць слабодка Ганчароўка. Гаспадары з яе займаюцца тым, што вырабляюць з гліны добрыя паліваныя гаршкі ды мiсы, адмалёваныя фарбамі ў краскі i візэрункі. Ад Ганчаpoўкi ідзе Кажамяцкі завулак. Гаспадары з яго не толью абрабляюць скураты, але i не ад таго, каб пайсці часам на паляванне ды прынесці якую-колечы някупленую скуру. Ходзяць на паляванне i другія мястоўцы. Іншыя патроху аруць поле, займаюцца жывёлай i гэтак жывуць.

У гарадку ёсць i хаты з цясовымі дахамі. Там жывуць болей грашавітыя людзі: баяры, княжацкія ваякі-дружыннiкi, багатыры-гандляры. Тамака жыве i свяшчэннік з цэрквы, a.Icідap, – грэк, што над’ехаў з Візантыі. Гаворыць ён па-грэцку, i яго ніхто ў гарадку не разумее.

Гарадок не памясціўся уўвесь за тынам. Хаткі рассыпаліся i па-за iм, збягаючы ўніз, да ракі. Там стаяць рыбацкія чоўны, расцягнуты i сушацца на сонцы ceцi. Часам з аднаго берагу на другі плыве паром. А вакол, куды толькі сягне вока, лясы i бары, глухія, драмучыя.

Цixi гарадок...