Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

Ганаровыя госці музея

З 13 лютага 2015 г. па 21 траўня 2015 г. у Музеі М. Багдановіча будзе дзейнічаць выстаўка «Цэлы свет – у кніжках тых!..», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены чарніліцы, ручкі, акуляры пачатку ХХ ст., рэдкія кніжныя выданні:

  • В. Ластоўскі «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926);
  • Я. Лёсік «Сынтакс беларускае мовы» (Мінск, 1926);
  • браты М. і Г. Гарэцкія «Маскоўска-беларускі слоўнік» (Вільня, 1920);
  • Е. Ф. Карскiй «Образцы славянскаго кирилловскаго письма» (Варшава, 1902).

Можна будзе пабачыць школьныя падручнікі па граматыцы беларускай  мовы:

  • К. І. Шапялевіч «Беларуская мова. Падручнік для пачатковай школы» (Мінск, 1933);
  • Ю. Тупяневіч, А. Тупяневіч «Юная раць. Чытанка для першай групы гарадзкой сямігодкі» (Мінск, 1932);
  • А. Якімовіч, Е. Гародкіна «Чытанка для другога класа пачатковай школы» (Мінск, 1936);
  • А. Маклюк , П. Пруднік «Ударнік. Лемантар для гарадзкіх школ граматы і груп малапісьменных» (Мінск, 1931).

Упершыню будзе прадстаўлены прыбор пісьмовы вытворчасці 1930-х гг. Нёманскай фабрыкі пераплётных вырабаў.

Запрашаем!

Адукацыйны семінар