Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар

2–3 кастрычніка 2014 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучага музеяў» адбыўся адукацыйны семінар, на які прыехалі прадстаўнікі партнёраў: Кедайняйскага  краязнаўчага музея (Літва), Музея культуры і гісторыі Латгаліі і Рэзекненскай вышэйшай школы (Латвія).

Партнёры прэзентавалі сваі музеі, расказалі пра рэалізацыю праектаў у рамках гранту, паказалі распрацаваныя кампутарныя гульні, мэта якіх – далучыць моладзь да музеяў праз інтэрнет-ресурсы. Падчас семінару адбылося тэсціраванне гульняў гродзенскімі школьнікамі і студэнтамі, якія моглі не толькі апрабаваць гульні, але і выказаць свае меркаванні і пажаданні распрацоўшчыкам.

Госці-ўдзельнікі семінару пабывалі на ўрачыcтым адкрыцці адноўленай экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная» Музея Максіма Багдановіча, пазнаёмліся з гісторыяй і архітэктурай нашага горада, наведалі літаратурна-паэтычны канцэрт «Сем зорак», падчас якога гучалі беларуская музыка і вершы. Паэты з Літвы і Латвіі на канцэрце чыталі свае творы на літоўскай і латгальскай мовах.

Падрабязную інфармацыю аб праекце LLB-2-269 «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучыні музеяў» глядзіце на сайце futureofmuseums.eu/be/.