Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэты дзень святкавання быў абраны таму, што 21 лютага 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Дні роднай мовы ладзяцца ў розных дзяржаўных і прыватных установах адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 25 лютага ў народным клубе творчай інтэлігенцыі «Грані» Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылася музычна-паэтычная вечарына «З мовай мы народ у свеце…».

У выкананні кіраўніка клуба Аляксандра Закрэўскага прагучалі песні, напісаныя ім на вершы Наталлі Арсенневай, Лейбы Найдуса, Максіма Багдановіча, а таксама аўтарская песня «Родныя прасторы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Людміла Шаўчэнка, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Анатоль Апанасевіч, Браніслаў Ермашкевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аліна Сабуць, загадчык Музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук.

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар