Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

Увага! Новы нумар тэлефона!

У Музеі Максіма Багдановіча з 17 кастрычніка 2018 года працуе выстаўка «Паэт красы і светласці», прымеркаваная да 127-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча.

Творчасць Максіма Багдановіча  –  паэтычнае пасланне ўсім, хто шукае красу і светласць. У вершах паэта тоіцца штосьці нявыказанае, яны заклікаюць да роздуму пра імгненнасць і бясконцасць Сусвету, пра таямніцы жыцця на Зямлі.

Літаратурныя крытыкі, паэты і перакладчыкі звярталіся да творчасці  М.Багдановіча. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі, прысвечаныя даследаванню жыцця і творчасці паэта:

  • Н.Ватацы «Шляхі» (Мінск, 1986)  
  • Я.Міклашэўскі «Каханне і смерць, або лёс Максіма Багдановіча» (Мінск, 1995)
  • С.Панізнік «У бязмежную даль» (Мінск, 1996)
  • Л.Зубараў «Максім Багдановіч» (Мінск, 1989)
  • «Пясьняр свабоды й красы» (Баварыя, 1947)
  • «Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы» (Мінск, 2011)

Экспануюцца  творы Максіма Багдановіча ў перакладзе на нямецкую, літоўскую, англійскую мовы:

  • «Weissrufhenische Heimat-Lyrik» (Германія, 1949)
  • «Vainikas» (Вільнюс, 1989)
  • «The Apocrypha» (часопіс «Bielorussian youth», ЗША, 1974),

 а таксама  медалі, значкі і памятныя манеты:

  • медаль «Максім Багдановіч. 90 гадоў з дня нараджэння 1891-1981 гг.» Бянькоўскага А.І. (БССР, 1981)
  • значок «Музей М.Багдановіча. Гродна» Пярвухінай Т.А. (Гродна, 1996)
  • манета памятная «М. Багдановіч 1891-1917» (Мінск, 1911)

і інш.

Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар