Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

19 чэрвеня спаўняецца 94 гады з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі – Васіля Быкава, а праз некалькі дзён, 22 чэрвеня – 15 год з дня яго смерці. Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч у вёсцы Бычкі на Ушаччыне. Вучыўся на скульптурным аддзяленні ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча, у 1942 г. будучы пісьменнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі В.Быкаў жыў у Гродне (з 1947), працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947–1949, 1956–1972). Быў абраны сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР (1972–1978). У 1978 г. В.Быкаў пераехаў у Мінск.

Гродна – горад, дзе пісьменнік пражыў амаль чвэрць стагоддзя (24 гады) і дзе напісаў не толькі свае першыя апавяданні, але і большасць сусветна вядомых твораў: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета» (экранізавана ў 1963 г., Лiтapaтypнaя пpэмii iмя Я.Кoлaca ў1964 г.), «Альпійская балада» (экранізавана ў 1964 г.), «Сотнікаў», «Мёртвым не баліць» і інш.

У Музеі Максіма Багдановіча захоўваецца частка архіва Васіля Быкава: рукапісы яго твораў, дакументы, лісты, паштоўкі, запрашэнні, тэлеграмы, кнігі, візітная картка пісьменніка, а таксама фотаздымкі, якія сведчаць аб сяброўстве з іншымі пісьменнікамі – Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў (Гродна, 1960-я гг.), Васіль Быкаў і Георгій Вылчаў (Гродна, 1960-я гг.), Данута Бічэль, Аляксей Карпюк, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў (Гродна, 1981 г.). Цікавыя і рэдкія экспанаты прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная»: даведка і пасведчанні з рэдакцыі «Гродзенскай праўды» (1949 г.), блакнот з чарнавымі накідамі аповесцяў «Чужое шчасце» і «Расплата за паратунак» (1970-я гг.), статуэтка «Сейбіт» – падарунак пісьменніку ад Сваткаўскіх школьнікаў у 1971г., аўтабіяграфія Васіля Быкава (1974 г.)  

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар