Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

2 чэрвеня 2018 года ў межах ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Музеі Максіма Багдановіча адбылася міжнародная літаратурная імпрэза «Максім Багдановіч і ўвесь свет». Гасцямі мерапрыемства сталі замежныя і беларускія паэты, пісьменнікі, перакладчыкі, мастакі  – Марат Гаджыеў і Саід Ніналалаў з Дагестана, Глеб Кудрашоў з Украіны, Катажына Канчэўская з Польшчы, Марыя Кобец з Берасцейшчыны і іншыя.

Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», і Мікалай Трус, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» пазнаёмілі ўдзельнікаў з праектамі «Чытаем Багдановіча разам!» і «Падарунак Максіму», мэтай якіх стаў пераклад верша Максіма Багдановіча на розныя мовы народаў свету. Гэтыя культурныя акцыі былі прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча. Падчас праектаў верлібр Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» быў перакладзены на 14 моў свету.

Госці змаглі ўбачыць і пачуць у відэазапісах, як носьбіты моў чытаюць верш на англійскай, кітайскай, японскай, украінскай, іспанскай, літоўскай, татарскай і славацкай мовах, а прысутныя К.Канчэўская і М.Кобец прачыталі свае пераклады гэтага верша на польскую і сербскую мовы.

На заканчэнне імпрэзы ўсе госці разам прачыталі верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» па-беларуску.

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар