Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

У Музеі Максіма Багдановіча з 30 мая 2018 года працуе выстаўка «Вянок паэтычнай спадчыны», прымеркаваная да 105-годдзя выхаду кнігі вершаў М.Багдановіча «Вянок» (1913 г.).

«Вянок» – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, вяршыня беларускай лірыкі. Наклад «Вянка» складаў 2000 асобнікаў. Паэт падараваў некаторыя асобнікі родным і сябрам. Лёс кожнага асобніка склаўся па-рознаму. Знойдзеныя экземпляры «Вянка» захоўваюцца ў бібліятэках і музеях розных краін свету. У фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея захоўваюцца два арыгінальныя зборнікі «Вянок» 1913 г. і пяць – 1927 г.

На выстаўцы прадстаўлены таксама выданні твораў М.Багдановіча ў перакладах на рускую, польскую, латышскую мовы:

«Maksims Bahdanovics. Jau roka rudzupuki auz... » ( Мінск, 1992)

«Wiersze bialoruskie» (Лодзь, 1971)

Maksim Bahdanowicz «Poezje wybrane» (Лодзь, 1973)

М.Богданович «Венок» (Мінск, 1985)

М.Богданович «Узор василька» (Мінск, 1985)

Экспануюцца на выстаўцы ўпершыню «Творы М.Багдановіча. Том І» (Мінск, 1927) і «Вянок паэтычнай спадчыны» (Нью Ёрк – Мюнхен, 1960)

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены юбілейныя выданні – «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» і «Раманс» на дзесяці мовах свету, падрыхтаваныя да выдання Беларускім фондам культуры да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар