Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

22 мая 2018 года ў музеі Максіма Багдановіча адбылося літаратурнае мерапрыемства «У гасцях у казкі», прымеркаванае да 101-й гадавіны памяці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і Году малой Радзімы. Ганаровым госцем мерапрыемства была дзіцячая пісьменніца, член СП Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко ў намінацыі «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая.

У пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся, што казкі ў гэтым Доме-музеі гучалі здаўна. Яшчэ з таго часу, калі з 1892 па 1896 гг. тут жыла вядомая сям’я – сям’я Багдановічаў: Марыя Апанасаўна, Адам Ягоравіч і трое іх сыноў – Вадзім, Максім і Леў. З ранняга дзяцінства хлопчыкі любілі слухаць казкі, якія ім чыталі бацькі. У казках заўсёды станоўчыя сілы супрацьстаяць адмоўным, дабро перамагае зло, і ў казках заўсёды адбываюцца самыя незвычайныя цуды. Цуда здарылася і ў сям’і Багдановічаў. Іх сярэдні сын Максім, вельмі любіў казкі, а калі вырас, пачаў пісаць і стаў выдатным і вядомым беларускім пісьменнікам. Ён выдаў кнігу вершаў «Вянок».

Цікавасць у вучняў выклікала віктарына «Што гэта за казка? » Дзеці павінны былі па малюнках да тых ці іншых казак, сказаць іх назвы.

З нецярплівасцю чакалі знаёмства і шчырымі апладысментамі вучні 2 «В» класа віталі Ганну Іосіфаўну Скаржынскую-Савіцкую. Пісьменніца прачытала маленькім слухачам свае казкі і вершы на беларускай і рускай мовах. Пачаткоўцы з захапленнем слухалі казкі-чамучкі («Чаму васілёк жыве ў жыце», «Чаму пралескі сінія», «Чаму зязюля жыве ў ходзіках», «Чаму снягір чырвонагруды»). Ганна Іосіфаўна пазнаёміла дзяцей з казкамі з кнігі «Надзейка-чарадзейка» – «Як весялінка перахітрыла хітрынку», «Сарока-выратавальніца», «Як звончык шукаў утульную хатку» і інш.

У падарунак супрацоўнікі музея атрымалі кнігу «Казкі-чамучкі» з аўтографам Ганны Іосіфаўны.

Напрыканцы літаратурнага мерапрыемства вучні разам з пісьменніцай зрабілі сваімі рукамі паштоўку з выявай васілька – кветкі-сімвала Беларусі, любімай кветкі Максіма Багдановіча.

 

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар