Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Кожны год 18 мая супрацоўнікі музеяў усяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята – Міжнародны дзень музеяў. З гэтай нагоды супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча падрыхтавалі і правялі 19 мая 2018 г. квэст «Вандроўка ў мінулае». Удзельнікамі квэсту сталі студэнты УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы», вучні 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 28 г.Гродна», вучні 11 класа ДУА «Гімназія №2 г.Гродна», а таксама турысты з г.Мінска.

Заданні і пытанні да квэсту, як і правільныя адказы на іх, былі схаваны ў музейных экспазіцыях, каманды гульцоў павінны былі іх знайсці і выканаць. Кожная каманда атрымала папку ўдзельніка квэсту «Вандроўка ў мінулае», дзе і павінна была напісаць адказы на ўсе 23 заданні! З вялікім захапленнем і задавальненнем каманды выконвалі кожнае наступнае заданне. Падчас гульні ўдзельнікі даведаліся, па якім адрасе пражывала сям’я Багдановічаў у Гродне, як называлася фотамайстэрня, дзе быў зроблены першы фотаздымак Максіма Багдановіча, як называецца адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта, для якой дзяўчыны Максім Багдановіч падрыхтаваў свой рукапісны зборнік «Зеленя». Цікавымі і ў пэўнай ступені складанымі аказаліся пытанні: сярод прапанаваных аўтографаў розных пісьменнікаў знайсці аўтографы, якія належалі М.Багдановічу, з прапанаваных фотаздымкаў вызначыць тыя, на якіх – Максім Багдановіч. Толькі разгадаўшы рэбус, можна было правільна адказаць на пытанне: як называецца музычны інструмент у інтэр’еры «Гасцёўні», з дапамогаю люстэрка трэба было прачытаць слова і назваць тэхніку, у якой зроблены габелен «Флора», што вісіць на сцяне мемарыяльнага пакоя.

Квэст «Вандроўка ў мінулае» падараваў усім не толькі станоўчыя яскравыя эмоцыі, але і новыя веды. У падарунак кожны ўдзельнік атрымаў паштоўку з эмблемай квэсту і аўтографам Максіма Багдановіча.

Віншуем усіх з Міжнародным днём музеяў, жадаем поспехаў і новых творчых дасягненняў!

 

 

 

 

 

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар