Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

У Музеі Максіма Багдановіча з 20 лютага 2018 года працуе выстаўка «Жылі-былі казкі», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На выстаўцы экспануюцца кнігі беларускіх і замежных аўтараў, у якіх надрукаваны казкі на беларускай, рускай, украінскай, літоўскай мовах, а таксама пераклады на беларускую мову кітайскіх, японскіх, балгарскіх, чэшскіх казак.

Казкі развіваюць нашу фантазію, знаёмяць з “дзівосным казачным светам”, у якім ёсць свае правілы і свае законы. Пра што б ні гаварылася ў казцы, асноўны яе сюжэт – гэта супрацьстаянне дабра і зла, у якім, звычайна, дабро перамагае. Казкі бываюць чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, казкі пра жывёлаў. Усім добра вядомы традыцыйныя персанажы народных казак: Баба-Яга, Кашчэй Бессмяротны, Змей Трохгаловы, Васіліса Прымудрая, Іван-Царэвіч і іх чарадзейныя памочнікі: мядзведзь, заяц, воўк, кот, ліса. Героі гэтых казак надзелены незвычайнай сілай, розумам, адвагай, кемлівасцю.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены наступныя выданні:

 

  1. «Лісіца і журавель. Беларуская народная казка»
  2.  В.Кудлачоў «Как медведь ходил за мёдом»
  3. У.Лучук «Казкова орбіта»
  4. Секара Ондржэй «Прыгоды мураша Ферды»
  5. С.Шушкевіч «Казачны церам»
  6. Скучайтэ Рамутэ «Kiskiu Troleibusa»
  7. «Медуза і малпа. Японскія казкі»
  8. «Залатая ракавінка. Кітайскія народныя казкі»

 

Большасць экспануемых кніг - з аўтографамі аўтараў.

 

Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар