Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

22 лістапада 2017 года супрацоўнікі музея правялі інтэлектуальны марафон «Па слядах песняроў»,  прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа.

У гульні прымалі ўдзел дзве каманды адзінаццатых класаў УА «Гімназія № 2 г.Гродна».

Каманда «Ружы» (11 «В» клас): Ажарэдава Паліна (капітан), Агеева Ульяна, Аўтух Вадзім, Жураўская Інэса, Мельнікава Вольга, Дзіўнэль Яніна.

Каманда «Васількі» (11 «Г» клас): Шуміла Каміла (капітан), Эйсмант Кірыл, Шалешка Кацярына, Жылінская Мілена, Яхімчык Паліна, Шапель Міхаіл.

На першым этапе гульні («Размінка») каманды па чарзе адказвалі на 20 пытанняў, якія тычыліся біяграфіі і творчасці Я.Купалы і Я.Коласа.

На другім этапе інтэлектуальнага марафона гімназісты павінны былі не  толькі адказаць на пытанні, але і выканаць заданні з раздзелаў: «Ці ведаеце вы…», «Творчасць», «Давайце паразважаем» і інш. Каманда «Васількі» паспяхова выканала наступнае заданне: скласці з дапамогаю картак рэцэпты для прыгатавання беларускіх страў – клёцак і верашчакі, пра якія згадваецца ў паэме Я.Коласа «Новая зямля». Каманда «Ружы» павінна была суаднесці карткі з выявамі і іх назвамі адпаведна на рускай і беларускай мовах, а таксама назваць аўтара і яго твор, дзе сустракаюцца назвы прадметаў (качарэжка-кочерга, піпка-курительная трубка, начаткі-учебник по Закону Божьему і г.д.).

Гімназісты паказалі паспяховыя веды творчасці беларускіх песняроў, іх жыццёвага лёсу, безпамылкова назвалі імёны асобаў (раздзел «Асобы»), якія маюць дачыненне да Я.Купалы і Я.Коласа. Гульцы з захапленнем слухалі песні, напісаныя на словы класікаў, і бездакорна правільна далі адказ на пытанне: якія з гэтых песень напісаны на словы Я.Купалы і Я.Коласа? Пасля першага і другога этапаў гульні лідыравала каманда  «Ружы».

На трэцім этапе «Купала або Колас» перамогу атрымала каманда «Васількі», адказаўшы правільна на ўсе шэсць пытанняў, каманда «Ружы» дапусціла адну памылку.

У выніку, найбольшую колькасць балаў (125,5) за тры этапы інтэлектуальнага марафона набрала каманда «Ружы» і заняла І месца. Каманда «Васількі» – на ІІ месцы (111,5 балаў).

За ходам інтэлектуальнага марафона назірала і падводзіла вынікі журы: Алена Вітальеўна Руцкая (дацэнт УА ГДзУ імя Я.Купалы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня журы), Валянціна Станіславаўна Садаўнічая (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце УА «Гімназія № 2 г.Гродна»), Ларыса Леанідаўна Вашкевіч (настаўнік беларускай мовы і літаратуры УА «Гімназія № 2 г.Гродна»), Юлія Валер’еўна Васадзэ (старшы навуковы супрацоўнік УК ГДГАМ).

Усе ўдзельнікі інтэлектуальнага марафона «Па слядах песняроў» атрымалі падзячныя лісты, памятныя падарункі, каманды ўзнагароджаны дыпломамі за І і ІІ месца.

Сюжэт пра інтэлектуальны марафон можна паглядзець у навінах аблтэлерадыёкампаній «Гродна» і «ГроднаПлюс».  

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар