Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

З 19 лютага 2017 г. у музеі дзейнічае выстаўка «Усе мы разам ляцім да зор…». Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Як вядома, яшчэ ў пачатку ХХ ст. уздым беларускай культуры прывеў да павелічэння колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і грамадскіх устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры, перыядычнага друку, радыё. Пачалося сістэмнае даследаванне фанетычнага, лексічнага граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі:

  • Гарэцкая Л. «Родны край» (Вільня, 1923);
  • Паўловіч С. «Zasieuki» (Bielaruski lemantar dla chatniaha navucannia) (Вільня, 1937);
  • Паўловіч С. «Першыя зярняткі» (Беларуская граматыка для хатняга навучаньня) (Вільня, 1936).

Кнігі ў тыя часы маглі  выкарыстоўвацца і для самастойнага вывучэння беларускай мовы ў хатніх умовах. У тэкстах і малюнках кніг узнаўляўся працоўны быт беларуса, вобразныя рэаліі жыцця беларускай школы.

У літаратурна-мастацкім часопісе «Калоссе» былі змешчаны артыкулы па гісторыі Беларусі, беларускай мове і літаратуры, краязнаўству, а таксама публіцыстычныя, літаратурна-крытычныя і мастацкія творы песняроў беларускага слова Я. Купалы і Я. Коласа.

У папулярным на той час «Беларускім календары» друкаваліся каштоўныя практычныя парады для гаспадароў, а ў раздзеле «З роднай нівы» публікаваліся творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў, краязнаўцаў. 

На выстаўцы таксама экспануюцца скрынка для алоўкаў, чарніліца ў выглядзе галавы сабакі, лямпа газавая першай паловы ХХ ст.

Кошт – 5 кап.

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар