Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

15 лістапада 2016 года супрацоўнікі музея правялі літаратурны брэйн-рынг «Зорка Максіма Багдановіча», прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

У гульні прымалі ўдзел каманды дзявятых класаў УА «Сярэдняя школа № 8».

Каманда «Васілек»:

  • Сцепаненка Аляксандр (капітан);
  • Пілічава Маргарыта;
  • Мышко Аляксандр;
  • Асмалоўская Варвара;
  • Кандрацюк Дар’я;
  • Хох Аляксандра.

Каманда «Знічка»:

  • Бібіла Мікіта (капітан);
  • Благадыр Анастасія;
  • Ботнева Алена;
  • Казакевіч Расціслаў;
  • Гануска Артур;
  • Бяляцкая Марына.

Натхнілі каманды на гульню і падбадзёрылі ўсім настрой студэнты УА ГДзУ імя Я.Купалы Альжбета і Дзмітрый Даўгаполікі. Яны выканалі песню «Слуцкія ткачыхі» на словы Максіма Багдановіча.

Альжбета і Дзмітрый Даўгаполікі

На першым этапе гульні («Размінка») каманды па чарзе адказалі на 16 пытанняў, якія тычыліся біяграфіі і творчасці М. Багдановіча.

На другім этапе, які складаўся з 5-ці катэгорый заданняў («Фотазаданні», «Асобы ў жыцці М. Багдановіча», «Ці ведаеце вы…», «Давайце паразважаем», «Творчасць М. Багдановіча»), удзельнікі гульні выбіралі заданні па ўласным жаданні з той ці іншай колькасцю балаў. Трэба адзначыць, што спачатку вучні з задавальненнем і зацікаўленасцю адказвалі на больш складаныя пытанні, жадаючы адпаведна атрымаць за правільныя адказы па 15, 20 і 25 балаў. А ўжо на заканчэнне гульні засталіся пытанні і заданні на 5 і 10 балаў.

Камандзе «Знічка» выпалі дзве «Чорныя скрыні» – і вучні праз некалькі секунд пасля пятанняў давалі правільныя адказы, што ж знаходзіцца ў «Чорных скрынях»? (Самавар і букет валошкаў).

Вынікі літаратурнага брэйн-рынга падводзіла журы ў складзе:

  • Аліна Сабуць (загадчык кафедры беларускай літаратуры УА ГДзУ імя Я.Купалы, старшыня журы);
  • Васіль Герасімчык (намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 8, настаўнік гісторыі);
  • Таццяна Войташ (настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 8);
  • Юлія Васадзэ (старшы навуковы супрацоўнік УК ГДГАМ).

Перамогу ў літаратурным брэйн-рынгу «Зорка Максіма Багдановіча» атрымала каманда «Васілек» (184 балы), на другім месцы каманда «Знічка» (145 балаў). Удзельнікі гульні атрымалі памятныя падарункі.

Удзельнікі гульні атрымалі памятныя падарункі

Цырымонія ўзнагароджвання гульцоў дыпломамі І і ІІ ступені адбудзецца на пачатку снежня, падчас мерапрыемства да 125 годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча.

Сюжэт пра брэйн-рынг можна паглядзець у навінах аблтэлерадыёкампаніі «Гродна».

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар