Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

19 – 22 красавіка 2016 г. у Мінску адбылася ХХІІІ Міжнародная выстаўка па тэлекамунікацыях, бяспецы, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІБО-2016.

У межах гэтага мерапрыемства быў праведзены конкурс «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2016» па 12 намінацыях:

  • «Органы дзяржаўнага кіравання»;
  • «Адукацыя і навука»;
  • «Інфармацыйны рэсурс»;
  • «Карпаратыўны інтэрнэт-рэсурс»;
  • «Інтэрнэт-крамы»;
  • «Культура і мастацтва»;
  • «Спорт, турызм і забавы»;
  • «Здароўе і медыцына»;
  • «Для дзяцей і юнацтва»;
  • «Іншамоўны інтэрнэт-рэсурс пра Беларусь»;
  • «Арыгінальны інтэрнэт-рэсурс»;
  • «Інтэрнэт-рэсурс банкаўска-крэдытных устаноў».

11 красавіка 2016 г. у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, старшынёй журы конкурса І. У. Луцкім, адбылося паседжанне журы конкурса «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2016», на якім былі падведзены вынікі, вызначаны пераможцы і прызёры.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання XIV Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2016» была праведзена 21 красавіка 2016 г. у Кангрэс-холе Бізнэс-цэнтра ГК «Вікторыя».

У намінацыі «Культура і мастацтва» сайт Музея Максіма Багдановіча ў Гродне заняў 2 месца.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей віншуе з узнагародай распрацоўшчыкаў сайта вэб-студыю «Іквадарт» і яшчэ раз шчыра дзякуе за плённае супрацоўніцтва і распрацоўку сайта.

Віншуем усіх намінантаў з узнагародай, жадаем поспехаў і новых творчых дасягненняў!

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар