Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Бягучы 2016 год з'яўляецца Годам культуры ў Беларусі. Для Музея Максіма Багдановіча ў Гродне ён адзначаны шэрагам мерапрыемстваў і памятных дат.

Самыя значныя – гэта 125-годдзе з Дня нараджэння беларускага паэта і 30-годдзе з дня адкрыцця першай экспазіцыі музея (16 траўня 1986 г.).

Праз пэўны час экспазіцыйныя плошчы музея значна пашырыліся, і ў 1994 г. была створана новая музейная экспазіцыя, якая дзейнічае зараз і прысвечана жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча і вядомым літаратарам Гродзеншчыны.

На ўрачыстым адкрыцці музейнай экспазіцыі 26 траўня 1994 г. прысутнічаў Міністр культуры і друку Анатоль Бутэвіч.

Праз 22 гады, 23 сакавіка 2016 г., Анатоль Бутэвіч наведаў Музей Максіма Багдановіча і разам з вучнямі Гімназіі №1 імя Я.Ф.Карскага прысутнічаў на тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае».

Анатоль Бутэвіч пачаў друкавацца з 1969 г. Працуе ў жанры дзіцячай і гістарычнай літаратуры, публіцыстыкі, займаецца перакладамі з польскай, украінскай і рускай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Ён аўтар кніг:

  • «Званы Нямігі» (Мінск, 2002);
  • «Адвечны покліч Радзімы» (Мінск, 2004);
  • «Славутыя родам сваім» (Мінск, 2006);
  • «Перуновага племені дзеці» (Мінск, 2008);
  • «Пад небам беларускага слова» (Мінск, 2007);
  • «Раскіданае гняздо крывіцкай славы» (Мінск, 2008);
  • «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку» (Мінск, 2009);
  • «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам» (Мінск, 2011);
  • «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем» (Мінск, 2013).

У падарунак музею Анатоль Бутэвіч перадаў кнігу «Пацалунак на фоне гор», якая будзе каштоўным набыткам музейнага збору.

Адукацыйны семінар