Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

10 снежня 2015 г. у літаратурным аддзеле УК ГДГАМ адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, прымеркаванае да 124-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Падчас мерапрыемства прагучалі вершы М. Багдановіча «Падымі ўгару сваё вока…», «Зімой», «Лясун» і інш.

З вялікім захапленнем госці паслухалі музыку да вядомага ўсім «Раманса» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…») у выкананні навучэнца Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Івана Дайнэкі.

У рамках мерапрыемства адбылася таксама і прэзентацыя выдання «Пакуль рука пяро трымае. Успаміны. Лісты». Кніга выдадзена ў 2015 г. і прысвечана беларускай пісьменніцы, мемуарыстцы, лексікографу і грамадскай дзяячцы Зосьцы Верас, лёс якой звязаны з горадам Гродна і імем Максіма Багдановіча. Прэзентаваў кнігу яе ўкладальнік, аўтар прадмовы і каментароў Міхась Скобла.

Сваімі ўспамінамі і ўражаннямі ад сустрэчаў і ліставання з Зоськай Верас падзяліліся з прысутнымі прафесар Аляксей Пяткевіч, мастацтвазнаўца Марына Загідуліна, гродзенская паэтка Данута Бічэль, краязнаўца Алесь Госцеў.

Пра гістарычныя мясціны і памятныя будынкі Гродна, звязаныя з імем Зоські Верас расказаў гісторык і краязнаўца Андрэй Вашкевіч.

Чытаць больш: www.t-styl.info/by/119/culture/15795/

Адукацыйны семінар