Уваходныя білеты

    • Для дарослых 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 20 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 1 руб.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 5,00–8,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 9,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 8,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 12,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

20 сакавіка 2015 г. у Музеі Максіма Багдановіча адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства «Вясновы настрой».

Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з памятнымі датамі 2015 г., цікавымі падзеямі, якія маюць непасрэднае дачыненне да творчасці паэта Максіма Багдановіча, яго родных.

Па-першае, у 2015 г. спаўняецца 140 год з дня нараджэння Марціна Кухты – друкара, выдаўца кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах. У 1914 г. (на вокладцы пазначаны 1913 г.) у друкарні М.Кухты тыражом 2 000 экз. выйшаў адзіны прыжыццёвы зборнік М. Багдановіча «Вянок».

Па-другое, 120 гадоў таму ў Гродзенскай губернскай тыпаграфіі была выдадзена кніга А. Я. Багдановіча (бацькі паэта М. Багдановіча) «Перажыткі старажытнага светаўспрымання беларусаў».

Па-трэцяе, 120 гадоў таму складзены каталог фондаў Гродзенскай публічнай бібліятэкі. Як вядома,  А. Я. Багдановіч уваходзіў у склад членаў праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі, пэўны час загадваў ёй.

Па-чацвёртае, 105 гадоў таму выйшла ў Гродне даследаванне гісторыка Я. Ф. Арлоўскага «Гродзенская даўніна». Менавіта апошняму А. Я. Багдановіч падпісаў брашуру «Про панщину», якая зараз экспануецца у Музеі Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел гродзенскія літаратуразнаўцы, паэты, студэнты.

У музычным выкананні барда Алеся Камоцкага прагучалі песні на словы М. Багдановіча: «За дахамі места памеркла нябёс пазалота», «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...») і інш.

Адукацыйны семінар