Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

Ганаровыя госці музея

З 20 лютага 2016 г. па 16 траўня 2016 г. у Музеі Максіма Багдановіча дзейнічае выстаўка «Сонца ранак падарыла».

На выстаўцы экспануюцца выданні для дзяцей на беларускай мове, дзіцячыя дэкаратыўныя вырабы.

Беларуская дзіцячая літаратура бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, загадкі, дзіцячыя песні, гульні і г. д.). Станаўленне дзіцячай літаратуры, як жанру, адносіцца да XVI ст., часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання, і звязана з дзейнасцю Ф. Скарыны, С. Буднага, Л. і С. Зізаніяў, С. Полацкага і інш. У ХІХ ст. творы для дзяцей пісалі Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Лучына. Яны заклалі асновы гуманістычнай дзіцячай літаратуры, звязанай з традыцыямі фальклору.

Пачатак XX ст. адзначыўся беларускім культурна-нацыянальным адраджэннем, пачалі адкрывацца школы, быў легалізаваны беларускі друк. Выходзіць першая кніга для навучання дзяцей на роднай мове «Беларускі лемантар» (1906). Значную ролю ў выхаванні юнага пакалення любові да роднага слова адыгралі «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, «Другое чытанне для дзетак беларусаў» Я. Коласа.

У скарбніцу дзіцячай літаратуры ўвайшлі вершаваная казка Я. Коласа «Рак-вусач» з багатым ідэйным зместам, а таксама верш Я. Купалы «Алеся», прысвечаны моладзі. У казцы «Мушка-зелянушка і Камарык – насаты тварык» М.Багдановіч, звярнуўшыся да фальклорных матываў, далучыў дзяцей да асноў маралі.

Паэзія для дзяцей вылучаецца дасціпным гумарам, адчуваннем спецыфікі ўзросту ў кнігах «Ластаўка» Л. Геніюш, «Калі спрачаюцца маланкі» У. Мазго.
Жанравай разнастайнасцю вылучаецца паэзія Р. Барадуліна, які віртуозна карыстаўся гукапісам, гуляў словам, ды каламбурыў («Індыкала-кудыкала» і інш.).
Вершы гродзенскага паэта В. Кудлачова выхоўваюць у дзяцей пачуццё любові да людзей, да добрых спраў, да прыроды («Сонца ранак падарыла», «Намалюю горад Гродна»).

Дзіцячая літаратура далучае юных чытачоў да агульначалавечых каштоўнасцей, паглыбляе сувязі з нацыянальнымі каранямі, раскрывае спецыфіку маральна-этычных праблем і адносінаў у грамадстве.

Запрашаем на выстаўку!

Адукацыйны семінар