Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Навіны

Ганаровыя госці музея

З 5 снежня 2015 г. па 18 лютага 2016 г. будзе дзейнічаць выстаўка «Максім Багдановіч і яго эпоха», прымеркаваная да 124-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Значнай падзеяй у гісторыі беларускай літаратуры было выданне ў Вільні грамадска-палітычнай, літаратурна-мастацкай, навукова-папулярнай газеты «Наша Ніва» (1906–1915 гг.). На яе старонках адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі. З публікацыі на старонках «Нашай Нівы» ў 1907 г. алегарычнага апавядання «Музыка» пачаў свой творчы шлях М. Багдановіч. Дзякуючы намаганням «Нашай Нівы», якая выконвала ролю і каардынацыйнага выдавецкага цэнтра, убачыў свет у 1913 г. зборнік М. Багдановіча «Вянок», выдаваўся штогадовы «Каляндар «Нашай Нівы», альманах «Зборнік «Нашай Нівы» і інш. Найважнейшымі ідэямі «Нашай Нівы» было ўсебаковае развіццё духоўнай культуры народа, яго адукацыі, развіццё друку і кнігавыдання на роднай мове, шмат увагі надавалася папулярызацыі прыродазнаўчых, эканамічных, сельска-гаспадарчых і прававых ведаў.

На выстаўцы будуць прадстаўлены гравюра з выявай Вострай Брамы ў Вільні, паштоўкі з выявай Кафедральнага касцёла ў Вільні, а таксама вядомых помнікаў архітэктуры Гродна.

Менавіта ў Гродне прайшлі лепшыя гады дзяцінства будучага геніяльнага беларускага паэта Максіма Багдановіча,  а таксама гімназічныя гады і перыяд актыўнай літаратурнай, грамадскай і культурнай дзейнасці Зоські Верас. Сустрэцца якім давялося ў 1916 г. ў Мінску ў Беларускім камітэце дапамогі ахвярам вайны. Пра жыццё выдатнага беларускага паэта, пра сустрэчы ў «Беларускай хатцы» распавядаецца ў мемуарах З. Верас «Пяць месяцаў у Менску».

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены наступныя экспанаты: фотакопія з карціны І. М. Пратасені «Максім Багдановіч і Зоська Верас у Мінску. 1916 год», зборнік «Каласкі», часопіс «Заранка», аўтографы З. Верас.

Запрашаем!

Адукацыйны семінар