Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Гісторыя

1965

Музей Максіма Багдановіча размяшчаецца ў мемарыяльным доме па вул. 1 Мая, 10, пабудаваным у 1888 г. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме адбылося 6 мая 1965 г.

Сярод гасцей былі стрыечная сястра Максіма Багдановіча – Ганна Кіпрыянаўна Гразнова і стрыечная пляменніца паэта Наталля Глебаўна Кунцэвіч.

1982

У 1982 г. упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама быў выдадзены загад аб адкрыцці ў гэтым доме літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

1986

У 1985 г. быў распрацаваны тэматыка-экспазіцыйны план і вялося афармленне экспазіцыі літаратурнага аддзела «Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры і яго эпоха». Аўтарам экспазіцыі стала паэтэса, старшы навуковы супрацоўнік музея – Д. Бічэль, мастакамі – А. Ступень і В. Кічко.

16 мая 1986 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі літаратурнага аддзела. Экспазіцыя размяшчалася ў 4-х пакоях дома (плошчай 56 м²). Наведвальнікі музея маглі пазнаёміцца з агульным выглядам Гродна кан. ХІХ – пач. ХХ стст., сямейнымі фотаздымкамі і асабістымі рэчамі М. Багдановіча, зборнікам «Вянок» (1913 г.), з дзейнасцю газеты «Наша Ніва», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».

На ўрачыстых мерапрыемствах адкрыцця экспазіцыі прысутнічалі вядомыя навукоўцы, даследчыкі, літаратары, сярод якіх паэт Ніл Гілевіч, а таксама жыхары і госці Гродна, для якіх першую экскурсію правяла Данута Бічэль.

1990

У 1990 г. загадчыцай літаратурнага аддзела была прызначана Данута Бічэль — паэтка, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы.

1992

У 1992 г. ГДГАМ змог значна пашырыць агульную плошчу літаратурнага аддзела (да 207 м²). Распачаўся капітальны рамонт і перапланіроўка будынка, праектаванне новай экспазіцыі. Афармленне экспазіцыі і выраб экспазіцыйнай мэблі ўзяў на сябе Мінскі мастацка-афарміцельскі камбінат. Генеральнае рашэнне па афармленні музея зроблена А. Грачовым. Работы праводзіла група мастакоў пад кіраўніцтвам В. Пратасені, аўтар экспазіцыі – Д. Бічэль.

Была створана экспазіцыя (плошчай 150 м²), якая дзейнічае і зараз і складаецца з наступных залаў: «Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў», «Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.», «Гродзеншчына літаратурная» і 4-х мемарыяльных пакояў.

1994

Урачыстае адкрыццё адноўленай экспазіцыі музея адбылося 26 мая 1994 г., сярод ганаровых гасцей на адкрыцці прысутнічаў Міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч, а таксама Народны паэт БССР Ніл Гілевіч.

2014

З 1 студзеня 1995 г. музей дзейнічаў як самастойная адзінка «Музей Максіма Багдановіча», з 2008 г. – ДУК «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча», з сакавіка 2014 г. – літаратурны аддзел УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей».

Летам–восенню 2014 г. у рамках праекта «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучыні музеяў» быў праведзены рамонт экспазіцыйнай залы «Гродзеншчына літаратурная», распрацаваны новы тэматыка-экспазіцыйны план і адноўлена экспазіцыя «Гродзеншчына літаратурная», урачыстае адкрыццё якой адбылося 2 кастрычніка 2014 г.