Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Біяграфія Максіма Багдановіча

1891–1917

1891

Нарадзіўся М. Багдановіч ў Мінску 9 снежня 1891 г. у сям’і вядомага этнографа, фалькларыста, мовазнаўцы і педагога Адама Ягоравіча Багдановіча (1862–1940) і настаўніцы па адукацыі Марыі Апанасаўны Багдановіч (Мякота) (1869–1896).

1892

У 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе прайшло маленства і дзіцячыя гады будучага паэта. А. Я. Багдановіч працаваў у Гродне памочнікам бухгалтара ў Сялянскім пазямельным банку, супрацоўнічаў і друкаваўся ў газеце «Гродзенскія губернскія ведамасці», уваходзіў у склад членаў праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі, выдаў у Гродне дзве кнігі «Пережитки древняго миросозерцания у белоруссов» і «Про панщину».

1895

Марыя Апанасаўна займалася выхаваннем дзяцей – Вадзіма, Максіма і Льва, цудоўна музыцыравала на піяніна, надрукавала ў «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» апавяданне «Накануне рождества».

Летам 1895 г. Марыя Апанасаўна з трыма хлопцамі адпачывала у роднай сястры – Стэфы Секяржыцкай ў Вяззі, пад Мінскам, каля Асіповіч, дзе ўпершыню дзеці пачулі жывую беларускую гаворку і пачалі ўжываць беларускія слоўцы.

Па вяртанні з Вяззя ў сям’і Багдановічаў нараджаецца доўгачаканая дачка Ніна, а месяцам пазней у Марыі Апанасаўны дактары выявілі хуткацечныя сухоты. Лячылі рознымі спосабамі, але нічога не дапамагло.

«Навошта мне доўга жыць, калі я была такой шчаслівай…» – апошнія словы Марыі Апанасаўны.

Яе не стала 4 кастрычніка 1896 г. ва ўзросце 27 гадоў.

1902

Праз некаторы час Адам Ягоравіч разам з асірацелымі дзецьмі паедзе ў Ніжні Ноўгарад.

У 1902 г. Максім паступіў ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, а летам 1908 г. Багдановічы, з прычыны змены месца службы бацькі, пераехалі ў Яраслаўль.

Ва ўзросце 10–11 гадоў Максім пачаў пісаць вершы на беларускай мове.

Літаратурны дэбют М. Багдановіча адбыўся ў 1907 г.: газета «Наша Ніва» надрукавала яго алегарычнае апавяданне «Музыка».

1911

Скончыўшы гімназію, у 1911 г. Максім Багдановіч наведваў Вільню і фальварак Ракуцёўшчына, пазнаёміўся з дзеячамі беларускага нацыянальнага Адраджэння – Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Браніславам Эпімах-Шыпілам.

1913

У 1913 г. пры дапамозе нашаніўскіх творцаў і грашовай падтрымкі Магдалены Радзівіл выйшаў зборнік М. Багдановіча «Вянок» – адзінае прыжыццёвае выданне паэта.

1917

У 1916 г. М. Багдановіч скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй ў Яраслаўлі.

Летам 1916 г. пераехаў у Мінск, шмат працаваў у Мінскім губернскім харчовым камітэце і Беларускім камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны, а вольны час прысвячаў літаратурнай дзейнасці.

У лютым 1917 г., хворы, ён паехаў у Ялту, а 25 мая таго ж года памёр у адзіноце.

Творчая спадчына

Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.

Паэтычны талент М. Багдановіча раскрыўся ў пейзажнай лірыцы, у творах сацыяльна-грамадскага зместу, у філасофскіх мініяцюрах на тэму жыцця і смерці, у творах на гістарычную і гарадскую тэмы.

Аднак самай яркай старонкай у нашай літаратуры стала яго лірыка пра каханне. У зборніку «Вянок» ёсць нізка вершаў пад назваю «Мадонны», у яго ўваходзяць дзве невялікія паэмы «У вёсцы» і «Вераніка», прысвечаныя Ганне Рафаілаўне Какуевай. Ёй прысвечаны і вершы: «Учора шчасце толькі глянула нясмела», трыялет «Мне доўгае растанне з Вамі…», «Четверной акростих» і інш.

М. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў складаць вершы так званых малых формаў: санеты («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»), актавы («Як моцны рэактыў, каторы выклікае…»), рандо («Узор прыгожы пекных зор…»), трыялеты («Калісь глядзеў на сонца я…»), тэрцыны («Ёсць чары ў забытым, старадаўным…»).

Паэт перакладаў на беларускую мову творы Авідзія, Гарацыя, французскага паэта Поля Верлена. Акрамя таго, стаў выдатным літаратурным крытыкам, што знайшло адлюстраванне ў артыкулах «Глыбы і слаі», «За сто гадоў», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ ст.».