Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Адукацыя

Тэматычныя заняткі

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    5,00 руб.

  • Тэматычны занятак

    Максімаў домік у Гродне

    Музейны занятак для дашкольнікаў, вучняў 1–4 класаў уяўляе сабою вандроўку ў мінулае, у тыя часы, калі ў Гродне пражывала сям’я Багдановічаў.

    У пачатку занятка дзеці знаёмяцца з домам (на прыкладзе макета), у якім жыў Максім Багдановіч са сваімі роднымі з 1892 па 1896 гг.

    Акцэнтуецца ўвага вучняў на значэнні словаў: макет, мансарда, аканіцы.

    Вучні даведваюцца аб дзяцінстве будучага паэта, знаёмяцца з першым фотаздымкам Максіма і яго мамы, сямейным фотаздымкам Багдановічаў, асабістымі рэчамі Максіма Багдановіча: рамачкай для фотаздымкаў, срэбранай гарбатнай лыжкай, адзіным прыжыццёвым выданнем зборніка паэта «Вянок». Знаёмяцца з вершамі М.Багдановіча «Вадзянік», «Лясун», а таксама з элементамі інтэр’еру і прадметамі побыту канца ХІХ ст., прымаюць удзел у гульні «Старадаўнія і новыя рэчы».

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      5,00 руб.

  • Тэматычны занятак

    Старая кватэра

    Музейны занятак для вучняў 5–6 класаў.

    Падчас занятка на прыкладзе старадаўніх паштовак дзеці знаёмяцца з помнікамі архітэктуры і прыгожымі краявідамі Гродна ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.

    На прыкладзе лістоў Адама Ягоравіча Багдановіча да сваёй жонкі Марыі Апанасаўны Багдановіч вучням распавядаецца пра першыя ўражанні Адама Ягоравіча ад наведвання Гродна, пра тое, што сям’я Багдановічаў пераехала з Мінска ў Гродна, дзе прайшло дзяцінства Максіма Багдановіча. Школьнікі убачаць канверт, адрасаваны Марыі Багдановіч і прачытаюць дакладны адрас кватэры Багдановічаў у Гродне.

    Падчас агляду мемарыяльных пакояў вучні пазнаёмяцца з прадметамі інтэр’еру і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст. і даведаюцца, як і калі ўзніклі кніжныя шафы, камоды, абедзенныя сталы, гарбатныя столікі, буфеты для посуду, даведаюцца пра прызначэнне шырмаў, убачаць музычны інструмент – фісгармонію, калыску і дзіцячыя цацкі.

    Падчас занятка праводзіцца гульня «Ці добра ты ведаеш прадметы нашых продкаў», у канцы занятка – «Забудуй кватэру Багдановічаў адпаведнымі прадметамі інтэр’еру».

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      5,00 руб.

  • Тэматычны занятак

    Вакол самавара

    Музейны занятак для дзяцей дашкольнага ўзросту і вучняў 1–3 класаў праводзіцца ў старадаўнім інтэр’еры канца ХІХ – пачатку ХХ стст.

    Падчас занятка гаспадыня кватэры – Марыя Апанасаўна Багдановіч, маці паэта, прымае гасцей і вядзе расповед пра дзяцінства Максіма Багдановіча ў Гродне.

    Дашкольнікі даведваюцца пра інтэр’ер самага вялікага пакоя ў кватэры Багдановічаў – гасцёўні. Убачаць прыгожы абедзенны стол, крэслы, буфет для посуду, напольны гадзіннік, печ, а таксама прадметы побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст: самавары, філіжанкі, сподкі, заварачныя чайнікі, цукарніцы, шчыпцы для цукру і інш., даведаюцца пра тое, як можна прыгатаваць зёлкавую гарбату.

    Дзеці таксама пазнаёмяцца з інтэр’ерам дзіцячага і жаночага пакояў, працоўнага кабінета, згуляюць у цікавыя гульні, адгадаюць загадкі, атрымаюць пачастункі.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      5,00 руб.

Лекцыі

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    5,00 руб.

  • Лекцыя

    Няскораная. Паэтэса Ларыса Геніюш

    Матэрыял лекцыі знаёміць з жыццём і творчасцю Ларысы Геніюш, якая была паэткай незвычайнага і трагічнага лёсу.

    Раскрываюцца старонкі жыцця паэткі ў былым засценку Жлобаўцы Ваўкавыскага павета ў заможнай сялянскай сям’і, дзе яна нарадзілася ў 1910 г.

    Грунтоўная частка лекцыі прысвечана жыццю Л. Геніюш разам з мужам Іванам Геніюшам у Празе, куды сям’я пераязджае ў 1937 г.

    Акрэсліваецца і трагічнае палатно жыцця паэткі, звязанае з тым, што ў 1948 г. годзе сям’я Геніюшаў была пазбаўлена чэхаславацкага грамадзянства і пад канвоем адпраўлена ў Мінск. Потым Вярхоўны суд БССР прыгаварыў мужа і жонку да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў.

    Апісваецца і жыццё сям’і ў Зэльве з 1956 г.

    У кантэксце складанага жыцця паэткі раскрываюцца старонкі яе літаратурнай дзейнасці.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      5,00 руб.

  • Лекцыя

    Жанчыны ў жыцці і творчасці М. Багдановіча

    Лекцыя знаёміць з асобамі тых жанчын, якія найбольш паўплывалі на жыццё і творчасць выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

    Галоўны акцэнт зроблены на асобе маці паэта – Марыі Апанасаўне, вобраз якой вечна жыў у сэрцы Максіма, менавіта як вобраз радзімы.

    Раскрываецца таксама ўплыў на станаўленне асобы Максіма Багдановіча яго родных цётак па бацькавай лініі – Марыі Ягораўны і Магдалены Ягораўны.

    Вылучаецца роля Вольгі Епіфанаўны Сёмавай (хроснай маці Максіма) у станаўленні Максіма Багдановіча як беларускага паэта.

    Тэма кахання і сяброўства ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча раскрываецца на прыкладзе адносін юнака з Нютай Гапановіч, Ганнай Какуевай, Зоськай Верас.

    Лекцыя суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй, можа праводзіцца як ў музеі, так і па-за яго межамі.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      5,00 руб.

Замовіць заняткі і лекцыі

Музейныя заняткі

Лекцыі