Уваходныя білеты

    • Кошт білета 1 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 1 руб. 10 кап.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў 80 кап.

    • Для ваеннаслужачых тэрміновай службы бясплатна

      Дашкольнікаў

      Інвалідаў

      Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

      Дзяцей-сірот

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 3,50–4,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 10,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 5,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 5 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Музей Максіма Багдановіча

Музей Максіма Багдановіча ў Гродне займае частку мемарыяльнага дома, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Экскурсіі

Замовіць экскурсію

Ці ведаеце вы што...

У жыцці і творчасці М. Багдановіч быў вельмі настойлівым: ставячы перад сабою якую-небудзь мэту, ён заўсёды імкнуўся яе здзейсніць

Нават калі яму было 11–12 год, ён паставіў за мэту ў адзін радок змясціць малітву «Отче наш».

Больш за тыдзень ён спрабаваў гэта зрабіць, мяняючы пёры, памяньшаючы памеры літар – і ў выніку дасягнуў пастаўленай мэты.

Сярод жыхароў Гродна існуе павер’е, што напольнае люстрэка, змешчанае ў экспазіцыі Музея Максіма Багдановіча, спаўняе жаданні

Неабходная ўмова – у люстэрку павінен адбівацца толькі адзін чалавек, гледзячы на сябе ў люстэрка, і жаданне павінна быць толькі адно. Тады яно абавязкова споўніцца!

Выраб слуцкіх паясоў жанчынамі, паэтычна апісаны Максімам Багдановічам у вершы «Слуцкія ткачыхі», – вымысел паэта

Паколькі гэта праца патрабавала значных фізічных намаганняў, на персіярнях працавалі выключна мужчыны.

«І тчэ, забыўшыся, рука, / Заміж персідскага узора, / Цвяток радзімы васілька» – таксама вымысел паэта. Даследчыкі сцвярджаюць, што iмправiзацыя ў працэсе ткацтва паясоў выключалася, і на паясах вытканы не валошкі, а матыў усходняй гваздзікі.

Літаратурнымі здольнасцямі валодалі таксама і бацькі Максіма

Маці паэта, Марыя Апанасаўна Багдановіч – аўтар адзінага прыжыццёвага апавядання «Напярэдадні калядаў», надрукаванага ў газеце «Гродзенскія губернскія ведамасці» за 1893 г.

Бацька М. Багдановіча, Адам Ягоравіч Багдановіч (аўтар шэрагу прац па педагогіцы, этнаграфіі і фалькларыстыцы) падрыхтаваў і выдаў у Гродне дзве кнігі: «Про панщину» (1894 г.) і «Пережитки древнего миросозерцания у белоруссов» (1895 г.).

Гродна стала апошнім прытулкам Марыі Апанасаўны Багдановіч, маці паэта Максіма Багдановіча

Пахавана яна на праваслаўных могілках (сучасная вул. Антонава) перад царквою, справа ад галоўных варотаў і дарогі ў царкву.

У 1990-я гады дзякуючы дакладнаму апісанню Адама Багдановіча месца пахавання сваёй жонкі, магілу ўдалося знайсці. Гарадзенцамі, прыхільнікамі творчасці Максіма Багдановіча, былі сабраны грошы, а гродзенскі скульптар У. Панцялееў зрабіў помнік, які і быў змешчаны на магіле маці паэта.

Госці часта збіраліся ў кватэры Багдановічаў, пра што сведчыць адзін з мемарыяльных пакояў Музея Максіма Багдановіча - гасцёўня з інтэр'ерам канца XIX – пачатку ХХ стст.

Творчую атмасферу такіх сустрэч выдатна падтрымлівала сваёй цудоўнай ігрой на піяніна Марыя Апанасаўна Багдановіч.

У Гродна з Галоўнага дэпо музычных інструментаў і нот Санкт-Пецярбурга дасылалі ноты яе любімых твораў. У музеі экспануецца канверт, адрасаваны М. А. Багдановіч у Гродна, на якім пазначаны адрас кватэры Багдановічаў: г. Гродна, Новы свет, дом Агульнікава.